У Вялікабрытаніі адбыўся Сусветны чэмпіянат па кіданні традыцыйнай шатландскай стравы хагіс, паведамляе Thе Hеrаld.
Спаборніцтвы былі прымеркаваны да дня нараджэння славутага шатландскага паэта Роберта Бернса, які ў ХVІІІ стагоддзі злажыў оду хагісу, і праходзілі каля яго дома-музея на ферме Эліслэнд. Хагіс гатуюць з сечаных барановых вантроб (сэрца, печані і лёгкіх), звараных у барановым страўніку. Ён мае форму шара і вонкава нагадвае фаршыраваныя кішкі жывёлы або дамашнюю каўбасу. Для перамогі ў чэмпіянаце ўдзельнікам трэба было кінуць страву як мага далей і дакладней, прычым так, каб яна не рассыпалася, таму што потым хагіс трэба з'есці. У спаборніцтве ўдзельнічалі 83 чалавекі, самаму малодшаму са спартсменаў было чатыры гады, старэйшаму — 75. Пераможца здолеў кінуць страўнік прыкладна на 44 метры, але гэты вынік саступае рэкорду 2011 года — 66 метраў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/teletydzen
[3] https://zviazda.by/be/tags/hagis
[4] https://zviazda.by/be/tags/vyalikabrytaniya