На базе сярэдняй школы №12 было ўладкавана спецыялізаванае абсталяванне, і цяпер тут тлумачаць карысць электрычнага тока ў быце і на вытворчасці, а таксама расказваюць пра небяспеку ўздзеяння яго на арганізм чалавека.
У школе пачалі вучыць акуратнаму карыстанню электрапрыборамі, нагадваць пра рэальную пагрозу для жыцця пры абрыве правадоў, уздыме на апоры, пранікненні ў падстанцыі і электрычныя шчыткі. Аднак папярэджанне траўматызму — не адзіная задача ініцыятараў, а гэта філіял «Энерганагляд» РУП «Гомельэнерга». Гэты праект таксама мае на мэце правядзенне ранняй прафарыентацыйнай работы, гаворыць начальнік Гомельскага абласнога ўпраўлення адукацыі Сяргей Парошын:
— Дзеці, магчыма, будуць зацікаўлены свядома паступаць у навучальныя ўстановы розных узроўняў па гэтым профілі. Актуальна гэта і тым, што ў нас актыўна развіваецца атамная энергетыка, якая дае магчымасць атрымліваць танную электраэнергію.
Прыцягваць да супрацоўніцтва плануюць і бацькоў. Новая аўдыторыя абсталявана спецыяльнымі дапаможнікамі, стэндамі і прыборамі. Тут у шосты школьны дзень будуць праходзіць факультатыўныя заняткі. Акрамя таго, у навучальнай установе плануецца арганізаваць добраахвотніцкі атрад юных інспектараў энерганагляду, удзельнікі якога пасля будуць дзяліцца карысным досведам з аднагодкамі з іншых школ.
Ірына АСТАШКЕВІЧ
іost@zvіazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-astashkevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:іost@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/gomel
[5] https://zviazda.by/be/tags/shkola
[6] https://zviazda.by/be/tags/dzeci
[7] https://zviazda.by/be/tags/vuchyc
[8] https://zviazda.by/be/tags/elektrabyaspeka
[9] https://zviazda.by/be/tags/byaspeka
[10] https://zviazda.by/be/tags/elektrychnasc