У сталічнай падземцы запрацаваў мабільны 3G-інтэрнэт ад мабільнага аператара МТС па тэхналогіі UMTS-900. Сігнал базавых станцый, устаноўленых на платформах метро, стаў яшчэ далей пранікаць у тунэлі. Пасажыры вагонаў з ліку абанентаў МТС цяпер менш часу знаходзяцца па-за зонай доступу і могуць загружаць інтэрнэт-даныя і здзяйсняць званкі, пакуль цягнік адпраўляецца або набліжаецца да станцыі.
Тэхналогія UMTS-900, якая актыўна развіваецца ў Беларусі ўжо год, валодае дзвюма ключавымі ўласцівасцямі: мае вялікую зону распаўсюджвання і лепшую пранікальную здольнасць з-за меншага згасання сігналу. Напрыклад, у сельскай мясцовасці тэхналогія UMTS-900 дазваляе павялічыць плошчу 3G-пакрыцця, а ў гарадах — палепшыць перадачу даных унутры будынкаў. У метро абедзве гэтыя ўласцівасці прымяняльныя адначасова, што пацвярджае вопыт інжынераў МТС з Масквы і Санкт-Пецярбурга, дзе ўжо выкарыстоўваюць тэхналогію UMTS-900 у метро.
Кампанія МТС атрымала дазвол на выкарыстанне стандарту UMTS-900 ад Дзяржаўнай камісіі па радыёчастотах год таму. Запуску новай тэхналогіі папярэднічаў этап тэсціравання, пасля якога аператар пачаў актыўна ўкараняць UMTS-900 па ўсёй краіне.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу
[4] https://zviazda.by/be/tags/suvyaz
[5] https://zviazda.by/be/tags/internet
[6] https://zviazda.by/be/tags/metro
[7] https://zviazda.by/be/tags/padzemka
[8] https://zviazda.by/be/tags/3g-internet
[9] https://zviazda.by/be/tags/mabilny-aperatar-mts