У Германіі наладзілі вытворчасць ніжняй бялізны з кодавым замком і сігналізацыяй, паведамляе выданне Daіly Mіrror [5].
Незвычайная бялізна выраблена з трывалага матэрыялу, ён не рвецца і яго цяжка разрэзаць. Каб зняць бялізну, неабходна ўвесці код. Калі ўбудаваныя датчыкі зафіксуюць спробу несанкцыянаванага доступу, уключыцца сірэна гучнасцю ў 130 дэцыбел.
Вытворца мяркуе, што такое адзенне дапаможа жанчынам абараніцца ад сексуальнага гвалту. Кампанія спасылаецца на падзеі навагодняй ночы 2015 года, калі сотні жыхарак Кёльна падвергліся нападзенням з боку выхадцаў з Паўночнай Афрыкі. Пазней кампанія пашырыла асартымент майткамі, зробленымі па тым жа прынцыпе. У інтэрнэт-краме Safe Shorts майткі з сігналізацыяй можна купіць за 99,99 еўра, легінсы — за 149,94.
Іван КУПАРВАС
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kuparvas
[2] https://zviazda.by/be/u-svece
[3] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[4] https://zviazda.by/be/teletydzen
[5] http://www.mirror.co.uk/
[6] https://zviazda.by/be/tags/nizhnyaya-byalizna
[7] https://zviazda.by/be/tags/seksualny-gvalt
[8] https://zviazda.by/be/tags/gvalt
[9] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen