Реалізацыя адпаведнай праграмы распачалося ў 2014 годзе.
У Кітаі створана 1000 Школ Канфуцыя, паведаміў Кітайскі фонд Канфуцыя. Усяго плануецца адкрыць у краіне 10 тыс. школ імя вялікага кітайскага філосафа, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн” [2].
Як праінфармаваў старшыня савета фонду Ван Дацянь, тысячная школа Канфуцыя заснавана ў бальніцы Цяньфошань у правінцыі Шаньдун (Усходні Кітай). У задачы школ Канфуцыя ўваходзіць не толькі правядзенне заняткаў па традыцыйнай культуры Кітая, але і арганізацыя розных прафесійных і юрыдычных трэнінгаў і курсаў. Кітайскі фонд Канфуцыя быў заснаваны ў 1984 годзе, рэалізацыю праграмы "школы Канфуцыя" ён пачаў у 2014 годзе. Першая такая школа была адкрыта ў горадзе Цзінань ў студзені 2014-га.
Канфуцый - вялікі мыслыцель, філосаф, палітык і педагог 6-5 стагоддзяў да н.э. нарадзіўся на тэрыторыі цяперашняй кітайскай правінцыі Шаньдун. Яго вучэнне аказала глыбокі ўплыў на кітайскую цывілізацыю, стала важным складнікам традыцыйнай культуры Кітая.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[2] http://russian.people.com.cn/
[3] https://zviazda.by/be/tags/zhenmin-zhybaa