Учора па ўсёй краіне праваслаўныя вернікі святкавалі Вадохрышча — Хрышчэнне Гасподняе. Лічыцца, што ў гэты дзень усе вадаёмы набываюць гаючую сілу, тым больш, калі гэта вытокі, якія і ў іншыя дні лічацца святымі, як, напрыклад, славутая Блакітная крыніца ў Слаўгарадскім раёне. Сюды ўчора з'ехаліся сотні прыхаджан не толькі з Беларусі. З малітвай і верай людзі бясстрашна акуналіся ў вадохрышчанскую «купель». Мяркуючы па твары Алены Зінкевіч, у ёй было зусім не холадна.
Фота БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/hryshchenne-gaspodnyae-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/vadohryshcha