На Стары Новы год ў Іванаве адбудзецца рэгіянальны фальклорны фестываль “Фальклор без межаў”. Да палешукоў збіраюцца госці з розных куткоў Беларусі, а таксама з Расіі, Польшчы, Украіны.
Пачнецца свята 13 студзеня ў Цэнтры культуры і народных рамёстваў. Там будзе не толькі весела, але і смачна, бо гаспадары запланавалі выставу-дэгустацыю. Ну а ў Іванаве заўсёды ўмелі частаваць, сведчаннем таму хоць бы вядомыя “Мотальскія прысмакі”.
Пад’еўшы, госці паглядзяць тэатралізаваную праграму “Добры вечар, пане гаспадару!”, а потым пачнецца народнае гулянне “Шчодраўскія забаўлянкі”.
Назаўтра святкаванне працягнецца ў Тышкавічах з песнямі, танцамі, святочным гандлем. Там жа адбудзецца гала-канцэрт.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/falklor-bez-mezhau
[4] https://zviazda.by/be/tags/falklorny-festyval
[5] https://zviazda.by/be/tags/falklor