У мэтах стымулявання і сацыяльнай падтрымкі дзейнасці ў галіне фізічнай культуры і спорту пастанаўляю:
1. За актыўную дзейнасць па папулярызацыі фізічнай культуры і спорту, развіцці фізкультурна-спартыўных традыцый, якія садзейнічаюць гарманічнаму фарміраванню асобы, прысудзіць спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп» 2016 года ў памеры 100 базавых велічынь кожнаму:
Васільеву Руслану Анатольевічу, рэдактару аддзела гульнявых відаў спорту ўстановы «Рэдакцыя газеты «Спартыўная панарама»;
Герман Эльвіры Уладзіміраўне, спартсмену-інструктару нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы ўстановы «Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы»;
Шымкавяку Аляксандру Станіслававічу, трэнеру-выкладчыку па баскетболе ўстановы адукацыі «Гродзенскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву».
2. Міністэрству фінансаў выдзеліць з рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Міністэрству спорту і турызму неабходныя сродкі на выплату спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп» 2016 года.
3. Не абкладаць падаходным падаткам з фізічных асоб сумы спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп» 2016 года, якія выплачваюцца ў адпаведнасці з дадзеным Указам.
4. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка.
31 снежня 2016 г., №518.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/dakumenty
[3] https://zviazda.by/be/prezident
[4] https://zviazda.by/be/tags/belaruski-spartyuny-alimp-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka