Аналіз сітуацый зімой, што суправаджаюцца траўмамі, паказвае, што толькі 15 працэнтаў іх узнікаюць з прычыны недапрацоўкі камунальнікаў, дрэннага стану дарог і недастатковага асвятлення. У большасці выпадкаў вінаватыя наша неасцярожнасць, ігнараванне элементарных правілаў бяспекі. Некалькі важных парад дае ўрач-валеолаг Леанід МЯЛЕШКА.
Па-першае, не трэба баяцца і чакаць падзення, стаўце ногі цвёрда. Па-другое, не насіце ў такое надвор'е, як цяпер, абутак на высокім абцасе — неабходны той, што з пратэктарамі, які не становіцца цвёрдым пры нізкай тэмпературы.
Калі даводзіцца ісці па наледзі, імкніцеся трымаць рукі свабоднымі, не трымайце іх у кішэнях, каб можна было балансаваць. Ступаць варта поўнай ступнёй, невысока ўзнімаючы ногі, а яшчэ лепш наогул не адрываць ад зямлі і крышку сагнуць пры гэтым калені. Самі пры гэтым будзьце расслабленымі і не спяшайцеся. Не сакрэт, што часцей падзенні здараюцца раніцай і ўвечары, калі мы ідзём на працу ці дадому.
Падаем правільна...
...і правільна ўстаём
Святлана Барысенка
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-barysenka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[4] mailto:protas@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/kraina-zdarouya
[6] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue
[7] https://zviazda.by/be/tags/galalyod
[8] https://zviazda.by/be/tags/galalyodnaya-trauma
[9] https://zviazda.by/be/tags/urach
[10] https://zviazda.by/be/tags/padzenne