Нарыхтоўка навагодніх дрэў павінна весціся па правілах, пра што Дзяржінспекцыя папярэджвае штогод напярэдадні свят. Ды толькі прыслухоўваюцца не ўсе, прычым парушальнікі, як правіла, адным дрэўцам не абмяжоўваюцца...
У Жлобінскім раёне дзяржінспектары затрымалі жыхара вёскі Бабоўка. Мужчына, які працуе вальшчыкам лесу, нарыхтаваў да свята тры сасны. Дакументаў на высечку ў яго не было, таму давядзецца пакрываць шкоду (каля 9,5 рубля) і заплаціць штраф (да 50 базавых велічынь). У гэты ж дзень на тэрыторыі Мінскага раёна спынілі жыхарку пасёлка Міханавічы, якая ссекла ў ахоўнай паласе каля дарогі пяць елак. Жанчыне давядзецца выплаціць амаль 16 рублёў у якасці пакрыцця шкоды і штраф. Парушаюць правілы і самі леснікі, расказалі ў Дзяржінспекцыі. У Ашмянскім раёне супрацоўнікі лясгаса перавозілі на трактары з прычэпам 38 навагодніх елак, прызначаных для продажу, аднак дакументаў на іх транспарціроўку не аформілі. Складзены пратакол на юрасобу: лясгас можа быць аштрафаваны на суму да 50 базавых велічынь, а тавар канфіскаваны.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:rs@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/svyaty
[5] https://zviazda.by/be/tags/elki
[6] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhinspekcyya