Дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс» паведаміла, як будзе арганізавана работа аўтобусаў па міжгародніх маршрутах, што абслугоўваюцца ім, у перыяд з 30 снежня па 2 студзеня.
Так, яна будзе весціся па наступных графіках (з улікам пераліку работы маршрутаў згодна з Дадаткам №1, які публікуецца на сайце «Мінсктранса»): 30 снежня — як па пятніцах, 31 снежня — па графіку субот, 1 студзеня — як па будных днях (серадах), 2 студзеня — па графіках нядзельных дзён.
Што датычыцца прыгарадных маршрутаў, дык у сувязі з пераносам рабочых дзён яны будуць арганізаваны: 31 снежня — па графіку суботы, 1 і 2 студзеня — па графіку нядзелі.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:rs@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/gramadski-transpart
[5] https://zviazda.by/be/tags/minsktrans-2