Лепшая тэнісістка Беларусі Вікторыя Азаранка нарадзіла сына, пра што яна паведаміла на сваёй старонцы ў Instagram.
"Сёння быў мой самы цяжкі бой і мая лепшая перамога. Наш сын нарадзіўся здаровым і шчаслівым! Такая ўдзячная і шчаслівая! Дзякуй!", - гаворыцца ў паведамленні.
Запіс з'явіўся сёння ў 5.10 раніцы.
Пра тое, што Вікторыя Азаранка цяжарная, стала вядома 15 ліпеня. Пра будучую прыемную падзею яна таксама паведаміла прыхільнікам праз сацсеткі. У сваім звароце да фанатаў двухразовая чэмпіёнка турніраў "Вялікага шлема" сказала тады пра тое, што яна і яе каханы вельмі рады гэтаму факту і рыхтуюцца да новага этапу ў іх жыцці.
Таксама Вікторыя Азаранка запэўніла, што не збіраецца сыходзіць з спорту, а наадварот, натхнёная гісторыямі іншых жанчын-спартсменак, якія пасля нараджэння дзяцей дасягалі яшчэ большых вышынь у сваёй прафесійнай кар'еры, і жадае зрабіць тое ж самае. Яна падзякавала ўсім за падтрымку, бо гэта для яе шмат значыць.
БЕЛТА [2]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/sport
[2] http://Читать полностью: http://www.belta.by/ При любом использовании материалов активная гиперссылка на belta.by обязательна
[3] https://zviazda.by/be/tags/viktoryya-azaranka
[4] https://zviazda.by/be/tags/syn