Па традыцыi ў перадсвяточныя днi мiнiстр абароны генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў асабiста павiншаваў выхаванцаў Андрэеўскага дзiцячага дома з Новым годам i Калядамi i ўручыў iм падарункi.
Падарункi ад ваеннага ведамства выхаванцы дзiцячага дома атрымліваюць не толькi напярэдаднi свят. Дзякуючы матэрыяльнай дапамозе Мiнiстэрства абароны дзяржаўная сацыяльна-педагагiчная ўстанова штогод становiцца больш камфортнай i ўтульнай — сапраўдным домам для дзяцей. Толькi сёлета на спонсарскiя сродкi ведамства ажыццёўлены рамонт кухоннага блоку сталовай, дзе ўстанавiлi новае абсталяванне. Закуплены i выкарыстоўваюцца па прызначэннi 11 спартыўных трэнажораў.
Фота БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/nashy-dzeci