У Магілёве затрымалі двух расіян, якія падазраюцца ў серыі ашуканняў на тэрыторыі Магілёўскай вобласці.
— Упраўленнем крымінальнага вышуку ўпраўлення ўнутраных спраў устаноўлены некалькі фактаў злачыннай дзейнасці, у якіх абгрунтавана падазраюцца затрыманыя грамадзяне Расіі, — паведаміў першы намеснік начальніка УУС Магілёўскага аблвыканкама — начальнік крымінальнай міліцыі палкоўнік міліцыі Аляксандр Васільеў. — Так, з 14 па 27 лістапада, знаходзячыся ў Магілёве, Чэрыкаве і Крычаве, мужчыны звярталіся да работнікаў банкаўскіх устаноў, касіраў аўтазаправачных станцый гульнявых клубаў, казіно, разлікова-касавых цэнтраў з просьбай размяняць купюры рознага наміналу. Аднак, атрымаўшы грошы, адмаўляліся ад размену, забіралі свае купюры, а касірам вярталі не ўсю суму. Такім чынам зламыснікі прысвоілі 2 100 рублёў.
Падраздзяленнямі Следчага камітэта па гэтых фактах распачатыя крымінальныя справы па частцы 1 артыкула 209 КК Рэспублікі Беларусь (махлярства).
Па версіі супрацоўнікаў міліцыі, затрыманыя грамадзяне могуць быць датычныя да іншых аналагічных дзеянняў, здзейсненых як на тэрыторыі Магілёўскай вобласці, так і за яе межамі. Яны просяць адгукнуцца ўсіх тых, хто пацярпеў ад дзеянняў гэтых людзей, або нешта ведае пра аналагічныя факты. Тэлефоны ў г. Магілёве: 29-55-07, 29-55-18 (упраўленне крымінальнага вышуку УУС); 31-07-87, 102 (аператыўна-дзяжурная служба УУС).
Нэлі ЗІГУЛЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/neli-zigulya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:zіgulya@zvіazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/ashukanec
[6] https://zviazda.by/be/tags/zatrymac
[7] https://zviazda.by/be/tags/milicyya
[8] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[9] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava