Адпаведную заяву падчас двухбаковай сустрэчы зрабілі Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл МЯСНІКОВІЧ і Маршал Сената Рэспублікі Польшча Станіслаў КАРЧЭЎСКІ. Адпаведна ёй, бакі пагадзіліся ўсталяваць пастаянныя сувязі паміж верхнімі палатамі, сфарміраваць парламенцкія групы сяброўства, пашырыць супрацоўніцтва ў сферах эканомікі, гандлю, інвестыцый, навукі і тэхнікі, адукацыі, культуры, аховы здароўя...
«Беларусь з вялікім задавальненнем адзначае інтэнсіфікацыю палітычнага дыялогу з Польшчай. Пры ўзаемнай зацікаўленасці ў гэтым годзе атрымалася прасунуцца ў вобласці палітычных кантактаў ды і эканамічнага супрацоўніцтва таксама. І гатовы да яго пашырэння ва ўсіх сферах», — адзначыў беларускі спікер.
Парламентарый падкрэсліў, што асабліва станоўча пацяпленне адбілася на ўзаемным тавараабароце. Па выніках студзеня—верасня гэтага года ён склаў 1,52 мільярда долараў (у параўнанні з гэтым жа перыядам мінулага года паказчык большы амаль на 10%). У гэты ж тэрмін вырасла колькасць прыцягнутых польскіх інвестыцый у беларускую эканоміку на суму 174,5 мільёна долараў (124% да мінулага года).
Паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, у Беларусі хацелі б, каб «канструктыўнае ўзаемадзеянне беларускіх і польскіх парламентарыяў аказвала пазітыўны ўплыў на развіццё кантактаў Нацыянальнага сходу з парламентамі ўсіх краін Еўрапейскага саюза».
Вераніка ПУСТАВІТ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/veranika-pustavit
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] mailto:pustavit@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/mihail-myasnikovich-2
[5] https://zviazda.by/be/tags/belarus-i-polshcha
[6] https://zviazda.by/be/tags/stanislau-karcheuski