28 лістапада ў «Выдавецкім доме «Звязда» прайшоў круглы стол «Літоўская літаратура ў беларускай культурнай прасторы». Сярод удзельнікаў – празаік, дырэктар выдавецтва «Тры зорачкі» Яронімас Лаўцюс, празаік, публіцыст, член Саюза журналістаў Літвы Вітаўтас Жэмайтас, літаратуразнаўца, празаік, крытык, публіцыст, перакладчык Адам Мальдзіс, адказны сакратар часопіса «Полымя» Юлія Алейчанка, рэдактар аддзела прозы і паэзіі газеты «Літаратура і мастацтва» Яна Явіч, паэтэса, празаік, перакладчыца Валерыя Саротнік.
На мерапрыемствы абмяркоўваліся пытанні гісторыі і актуальных праблем беларуска-літоўскіх літаратурных сувязей. Гучалі новыя пераклады на беларускую мову класіка літоўскай літаратуры Майроніса.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/litaratura
[3] https://zviazda.by/be/tags/litouskaya-litaratura
[4] https://zviazda.by/be/tags/litaratura-i-mastactva-1