У статыстыцы ўлічваюцца ўсе жыхары: беспрацоўныя, пенсіянеры, дзеці. Палова беларусаў у трэцім квартале распараджалася сумай, меншай за 350 рублёў у месяц. Ад 350 да 600 рублёў мела 37 працэнтаў насельніцтва. І толькі 13 працэнтаў маглі пахваліцца, што могуць дазволіць сабе пакінуць у краме за месяц больш чым 600 рублёў.
Амаль у шасці працэнтаў беларусаў сярэднедушавыя рэсурсы аказаліся меншымі за бюджэт пражытачнага мінімуму. Трэба сказаць, што колькасць малазабяспечаных вырасла ва ўсіх рэгіёнах. Больш за ўсё іх было ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях — 8,1 і 7,9 працэнта адпаведна. У сталіцы за мяжой беднасці жыве 1,5 працэнта гараджан.
Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/natallya-lubneuskaya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:lubneuskaya@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/syarednedushavyya-resursy-naselnictva
[5] https://zviazda.by/be/tags/byudzhet-prazhytachnaga-minimumu