Першымі наведвальнікамі новага Палаца культуры ў Бярозе сталі ўдзельнікі святочнага мерапрыемства з нагоды Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Уручэнне працоўных адзнак і канцэрт адбылося ў глядзельнай зале на 660 месцаў з самым сучасным інтэр'ерам.
Перад сходам прайшло ўрачыстае адкрыццё новага Палаца культуры. Яго ўзводзілі амаль чатыры гады за сродкі бюджэту. І вось адкрыццё аб'екта для павышэння культурнага ўзроўню жыхароў раёна стала сімвалічнай акцыяй напрыканцы Года культуры. Пра гэта ў вітальным слове сказаў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль ЛІС.
Тое, што першымі змаглі ацаніць палац аграрыі, выглядала вельмі дарэчы: як кажуць, не хлебам адзіным. Менавіта іх дзеці і ўнукі змогуць наведваць харавую студыю, класы харэаграфіі і ігры на розных інструментах, танцаваць на дыскатэках, а таксама браць шлюб у новых прыгожых пакоях і залах. Сюды пераехала зала для рэгістрацыі шлюбаў. І пары ва ўрачыстых вясельных строях арганічна ўпісаліся ў першы афіцыйны працоўны дзень новага Палаца культуры.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/palac-kultury-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/byaroza