Самыя перспектыўныя юніёры і неасеньёры канькабежнага спорту выступяць на сталічным лёдзе. У спаборніцтвах, акрамя гаспадароў турніру, прымуць удзел прадстаўнікі больш чым дваццаці краін.
Гэты этап упершыню будзе праходзіць у новым фармаце. Акрамя групы юніёраў, медалі ў шасці дысцыплінах будуць разыгрываць і спартсмены маладзёжнага ўзросту (да 23 гадоў). Нашу краіну на гэтым этапе прадставяць чэмпіён свету сярод юніёраў 2016 года на дыстанцыі 500 метраў Ігнат Галавацюк, а таксама члены нацыянальнай каманды Аляксей Кірпічнік, Глеб Астапаў, Антон Капусцін, удзельнікі другіх зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульняў-2016 Яўгенія Вараб'ёва, Ганна Ніфонтава, Яўген Балгоў і Віктар Рудэнка. Сваё рэнамэ ў гонцы каманднага спрынту будзе пацвярджаць і бронзавы прызёр чэмпіянату свету сярод юніёраў гэтага года Станіслаў Ігнаценка.
У суботу пройдуць забегі на дыстанцыі 1000 і 3000 метраў і камандны спрынт. У нядзелю медалі будуць разыграны ў масстарце, а таксама на дыстанцыях 500 і 1500 метраў. Кошт білета для дарослых складзе 5 рублёў, для дзяцей — 3 рублі.
Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/darya-labazhevich
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] mailto:lobazhevich@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/sport
[5] https://zviazda.by/be/tags/kankabezhny-sport