Як паведамілі ў прэс-службе Дзяржстандарта, цяпер, згодна з новым парадкам правядзення конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь», спажыўцы могуць пакінуць свае водгукі ў дачыненні да арганізацый і якасці іх прадукцыі і паслуг, якія паспяхова прайшлі першы — абласны — этап конкурсу і сталі фіналістамі.
Водгукі, якія паступілі, рэспубліканская конкурсная камісія будзе ўлічваць пры падвядзенні канчатковых вынікаў конкурсу на другім — рэспубліканскім — этапе.
Для таго каб накіраваць водгук, трэба зайсці па спасылцы qualіty.gskp.by [3], выбраць намінацыю: «Харчовыя тавары», «Прамысловыя тавары для насельніцтва і вырабы народных промыслаў», «Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння», «Паслугі насельніцтву» і націснуць кнопку «Падабаецца» ці «Не падабаецца». Акрамя таго, спажыўцы могуць накіраваць водгук у сакратарыят камісіі да 5 снежня на e-maіl: ntc@belgіss.by [4].
Больш падрабязную інфармацыю аб конкурсе можна знайсці на сайце gosstandart.gov.by [5] у рубрыцы «Конкурсы ў галіне якасці».
Дар'я ГАСЦІЛОВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/darya-gascilovich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] http://quality.gskp.by/
[4] mailto:ntc@belgіss.by
[5] http://gosstandart.gov.by/
[6] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhstandart
[7] https://zviazda.by/be/tags/lepshyya-tavary-respubliki-belarus