Міжнародны музычны фэст імя вядомага мастацтвазнаўца, тэатральнага і музычнага крытыка Івана Іванавіча Салярцінскага 28-ы раз адбудзецца ў Віцебску. Салярцінскі тут нарадзіўся ў 1902 годзе (памёр у 1944-м у Новасібірску). У абласным цэнтры яму ўсталявалі помнік, музычнае вучылішча носіць яго імя.
Да 110-годдзя з дня нараджэння Д. Шастаковіча, з якім Салярцінскі сябраваў, прымеркаваная канцэртная праграма адкрыцця фэсту. Яе можна будзе наведаць 3 снежня.
Як паведамілі «Звяздзе» ў Віцебскай абласной філармоніі, у культурным праекце возьмуць удзел музыканты, тэарэтыкі з Беларусі, Ізраіля, Расіі, Латвіі.
Аляксандр ПУКШАНСКІ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-pukshanski
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/muzyka
[4] mailto:pukshanskі@zvіazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/salyarcinski
[6] https://zviazda.by/be/tags/shastakovich
[7] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk
[8] https://zviazda.by/be/tags/muzyka
[9] https://zviazda.by/be/tags/zhyrandolya