А ўжо сёння гэты фільм пра подзвіг пакажуць у кінатэатры ва Уздзе.
Перад сеансам прадстаўнікі раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў раскажуць мясцовым жыхарам аб іх земляку — Паўлу Гундзіловічу, ураджэнцу вёскі Ліцвяны, чый подзвіг быў незаслужана забыты.
Наш зямляк камандаваў той самай 4-й ротай 1075-га стралковага палка 316-й стралковай дывізіі, якая 16 лістапада 1941 года ў раёне раз'езда Дубасекава спыніла наступленне 50 нямецкіх танкаў. Праўда, у ліку тых 28 герояў імя нашага земляка не значыцца. А між іншым, Павел Гундзіловіч камандаваў ротай у 140 чалавек. Менавіта яго байцы, абараняючы Маскву, утрымлівалі пазіцыі на Валакаламскім напрамку паўтара месяца. Загінулі амаль усе.
Ёсць інфармацыя, што менавіта Павел Гундзіловіч упершыню агучыў імёны 28 панфілаўцаў — тых, каго ўспомніў. Сярод іх былі забітыя і зніклыя без вестак. Можна сказаць, што менавіта наш зямляк паспрыяў таму, што гэтыя людзі атрымалі найвышэйшыя ўзнагароды. А сам ён адзначаны нічым не быў.
У тым баі яму пашчасціла — ён выжыў. Але варожая куля дагнала яго ў 1942 годзе.
Вераніка КАНЮТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/veranika-kanyuta
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/kino
[4] mailto:kаnуutа@zvіаzdа.bу
[5] https://zviazda.by/be/tags/28-panfilaucau
[6] https://zviazda.by/be/tags/kino
[7] https://zviazda.by/be/tags/uzda
[8] https://zviazda.by/be/tags/god-kultury