Аб'ём інвестыцый — мільярды долараў.
Кітайская карпарацыя GSL System Integration Nechnology Co., Ltd. пацвердзіла свой удзел у будаўніцтве фотаэлектрычнай электрастанцыі ў Чарнобыльскай зоне, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [2].
Як пацвердзіў старшыня праўлення карпарацыі Шу Хуа, GSL System Integration Nechnology Co., Ltd. прыме ўдзел у праекце сумесна з адной украінскай кампаніяй, якая займаецца ацэнкай уздзеяння на навакольнае асяроддзе і апрацоўкай ядзерных адходаў. Сума інвестыцый ацэньваецца ў мільярды долараў. Па словах міністра экалогіі і прыродных рэсурсаў Украіны Астапа Семерака, абраная мясцовасць забяспечана дастатковым сонечным асвятленнем і таннай зямлёй, што дае праекту спрыяльныя прыродныя і інфраструктурныя ўмовы.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[2] http://www.russian.people.com.cn/
[3] https://zviazda.by/be/tags/zhenmin-zhybaa
[4] https://zviazda.by/be/tags/fotaelektrastancyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/charnobyl