Канцлер Германіі Ангела Меркель, выступаючы перад прэсай у Берліне, зрабіла заяву. Як перадаюць інфармагенцтвы, яна афіцыйна абвясціла пра свой намер балатавацца на чацвёрты тэрмін у будучым годзе.
«Я разважала пра гэта бясконца доўга. Рашэнне ісці на чацвёрты тэрмін пасля 11 гадоў у крэсле канцлера — нетрывіяльная задача», — сказала Меркель. Парламенцкія выбары, па выніках якіх стане зразумела, хто зойме пасаду канцлера, пройдуць у Германіі ў канцы лета або восенню наступнага года.
Тым часам экс-прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі пакінуў прэзідэнцкую гонку. На першасных выбарах 61-гадовы Сарказі, які лічыўся адным з фаварытаў, саступіў сваім сапернікам.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/angela-merkel
[3] https://zviazda.by/be/tags/nikalya-sarkazi