Кітайскі фермер навучыў сваіх свіней ныраць з вышкі, каб палепшыць іх здароўе і атрымаць больш смачнае мяса, паведамляе Daіly Maіl [5].
Хуан Дэмін з правінцыі Хунань ужо чатыры гады прымушае свіней са сваёй фермы займацца спортам. Ён кожны дзень адводзіць іх да найбліжэйшай сажалкі і заганяе на трохметровую вышку. Жывёлы скачуць з яе ў ваду, а затым робяць некалькі кругоў па вадаёме.
Фермер верыць, што такія практыкаванні развіваюць імунную сістэму свіней, таму яны радзей хварэюць. Акрамя таго, ад скачкоў і плавання ў жывёл павышаецца апетыт. У выніку яны больш ядуць і хутчэй растуць. На думку Дэміна, мяса «спартыўных» свіней больш смачнае і мае больш прыемную тэкстуру.
Іван КУПАРВАС
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kuparvas
[2] https://zviazda.by/be/u-svece
[3] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[4] https://zviazda.by/be/teletydzen
[5] http://www.dailymail.co.uk/home/index.html
[6] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen
[7] https://zviazda.by/be/tags/svinni
[8] https://zviazda.by/be/tags/fermer