З 17 па 23 лістапада старшыня КНР Сі Цзіньпін нанясе дзяржаўныя візіты ў Эквадор, Перу і Чылі. Гэта яго трэцяя паездка ў Лацінскую Амерыку, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [2].
Пра гэта заявіў намеснік міністра замежных спраў Ван Чаа. На брыфінгу МЗС КНР, прысвечаным лацінаамерыканскаму турнэ старшыні КНР, Ван Чаа паведаміў, што падчас знаходжання ў Эквадоры запланаваны паглыблены абмен думкамі паміж Сі Цзіньпінам і прэзідэнтам Рафаэлем Карэа па пытаннях двухбаковых адносін і іншых праблемах, што ўяўляюць узаемную цікавасць. Лідары дзвюх дзяржаў будуць прысутнічаць на цырымоніі падпісання шэрагу важных дакументаў аб супрацоўніцтве, сумесна сустрэнуцца з прадстаўнікамі СМІ і прымуць удзел у цырымоніі старту праекта дапамогі Кітая Эквадору. Бакі таксама апублікуюць сумесную заяву.
Па словах кітайскага дыпламата, падчас візіту ў Перу чакаюцца перамовы Сі Цзіньпіна з прэзідэнтам Педра Пабла Кучынскі. Кіраўнікі дзвюх дзяржаў будуць прысутнічаць на цырымоніі закрыцця Года культурных абменаў паміж Кітаем і Лацінскай Амерыкай 2016 года. Бакі абнародуюць план сумесных дзеянняў урадаў дзвюх краін.
У ходзе знаходжання ў Чылі Сі Цзіньпін і яго чылійская калега Мішэль Бачэлет правядуць перамовы, будуць прысутнічаць на цырымоніі падпісання дакументаў аб супрацоўніцтве і сумесна сустрэнуцца з журналістамі. Бакі апублікуюць сумесную заяву, паведаміў Ван Чаа.
Кітай упэўнены, што маючыя адбыцца візіты старшыні КНР дазволяць не толькі ўмацаваць традыцыйныя сяброўскія адносіны Кітая з названымі краінамі, усебакова павысіць узровень палітычнага ўзаемадаверу і практычнага супрацоўніцтва абодвух бакоў, але і будуць садзейнічаць працягламу паглыбленаму развіццю кітайска-лацінаамерыканскіх адносін ўсёабдымнага супрацоўніцтва і партнёрства, адзначыў намеснік кіраўніка МЗС Кітая.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[2] http://www.russian.people.com.cn/
[3] https://zviazda.by/be/tags/si-czinpin
[4] https://zviazda.by/be/tags/lacinskaya-ameryka