Восенню, калі дні імкліва скарачаюцца, некага можа напаткаць сезоннае афектыўнае расстройства. Звычайна ў групе рызыкі — маладыя жанчыны, якія зімой адчуваюць песімізм, кволасць, апатыю, стомленасць незалежна ад абставін, у іх узнікае жаданне ўжываць больш вугляводаў і менш займацца сексам, а вясной усё гэта знікае.
Аналагічныя сімптомы могуць быць праявай іншых псіхічных і саматычных захворванняў, а таму трэба паказацца кваліфікаванаму спецыялісту, нагадвае ўрач-псіхатэрапеўт Мінскага гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Марына ШЧАСЛЁНАК. Лячэнне стану прадугледжвае выкарыстанне антыдэпрэсантаў і псіхатэрапеўтычных метадаў.
А для прафілактыкі захворвання рэкамендуецца праводзіць максімум часу на вуліцы, нават у пахмурнае надвор'е. Харчавацца трэба так, каб стравы змяшчалі як мага больш карысных рэчываў. Рэгулярна выконвайце фізічныя практыкаванні і наогул вядзіце актыўны лад жыцця. Важнае значэнне будзе мець падтрымка блізкіх, дабрабыт як у асабістым, так і ў прафесійным жыцці.
Святлана Барысенка
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-barysenka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[4] mailto:protas@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/kraina-zdarouya
[6] https://zviazda.by/be/tags/vosen
[7] https://zviazda.by/be/tags/zahvorvanne
[8] https://zviazda.by/be/tags/fizichnyya-praktykavanni
[9] https://zviazda.by/be/tags/vuglyavody