Савет Мiнiстраў пастановай №912 ад 9 лiстапада зацвердзiў графiк пераносу рабочых дзён у 2017 годзе. Адпаведная iнфармацыя размешчана на афiцыйным сайце ўрада.
Згодна з дакументам, рабочыя днi ў 2017 годзе пераносяцца з панядзелка 2 студзеня на суботу 21 студзеня; з панядзелка 24 красавiка на суботу 29 красавiка, з панядзелка 8 мая на суботу 6 мая; з панядзелка 6 лiстапада на суботу 4 лiстапада. Арганiзацыям прадастаўлена права з улiкам спецыфiкi вытворчасцi (работы) ажыццяўляць перанос рабочых дзён у iншым парадку ў адпаведнасцi з заканадаўствам. Пастанова прынята згодна з часткай 6 артыкула 136 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:rs@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/rabochyya-dni
[5] https://zviazda.by/be/tags/peranos-rabochyh-dzyon
[6] https://zviazda.by/be/tags/savet-ministrau