Сёлета яго прыняў невялікі горад Тагучын. Новасібірскі цэнтр беларускай культуры арганізаваў свята разам з аддзелам культуры Адміністрацыі горада і культурным цэнтрам. Пра гэта паведамляе партал ФНКА беларусаў Расіі belros.org [3].
Як паведаміла дырэктар цэнтра Анастасія Трубянкова, геаграфія фестываля пастаянна пашыраецца. І з беларускай народнай творчасцю знаёміцца з кожным разам усё больш сібіракоў. Добры беларускі гумар, прыказкі, прымаўкі, што гучалі са сцэны ад галоўных персанажаў фальклорнага дзейства Лявона з Лявоніхай, нязменна выклікалі ў гледачоў вясёлую рэакцыю. А на выставе "Беларускі кірмаш" можна было набыць вырабы з саломкі, ільну і керамікі ад майстроў народнай творчасці.
Госці фестываля маглі пакаштаваць стравы традыцыйнай беларускай кухні - дранікі, мачанку, калдуны
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kultura
[2] https://zviazda.by/be/gistoryya-i-etnagrafiya
[3] http://www.belros.org
[4] https://zviazda.by/be/tags/novasibirsk
[5] https://zviazda.by/be/tags/belarusy-rasii