За сёлетні сезон прадпрыемствы Міністэрства лясной гаспадаркі нарыхтавалі больш за 135, 3 тоны дзікарослых пладоў і ягад.
Калі гаварыць пра асобныя пазіцыі дзікарослай прадукцыі, дык сярод абласных лесагаспадарчых аб'яднанняў можна назваць і своеасаблівых лідараў, паведамілі «Звяздзе» ў прэс-службе Мінлясгаса. Так, найбольш чарніц сёлета было нарыхтавана на Міншчыне — 24,9 тоны. Лідар па зборы журавін — Гомельская вобласць, дзе ў актыў запісалі 2 тоны гэтых ягад. На Віцебшчыне і Гродзеншчыне лесагаспадарчыя аб'яднанні нарыхтавалі па 29,9 тоны яблыкаў-дзічак. Увогуле іншых ягад у Гомельскай і Магілёўскай абласцях сёлета было сабрана па 27,43 і 1,09 тоны адпаведна.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:rs@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/yagady
[5] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-lyasnoy-gaspadarki
[6] https://zviazda.by/be/tags/dzikaroslyya-plady