У сям'і мінчанкі Валянціны Марчанкі ёсць свой пчальнік. Самой Валянціне даспадобы працаваць з пчоламі — даглядаць пчаліныя домікі, ставіць рамкі, качаць мёд. Аднойчы гэты занятак падказаў жанчыне кірунак у выяўленні творчай натуры — з гарачага воску Валянціна робіць скульптурныя свечкі, заліваючы яго ў формы са звычайнага чайніка. Свае духмяныя вырабы майстрыха прадае ў невялікай майстэрні-крамцы, якая знаходзіцца ў сядзібна-паркавым турысцкім комплексе «Дукорскі маёнтак» Пухавіцкага раёна.
Фота Анатоля Клешчука
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/valyancina-marchanka
[4] https://zviazda.by/be/tags/pchalnik
[5] https://zviazda.by/be/tags/pcholy
[6] https://zviazda.by/be/tags/dukorski-mayontak