На сёння ў лясгасах краіны маецца больш за 10,3 тысячы вулляў. За сёлетні сезон было атрымана 95,3 тоны таварнага мёду.
Па таварнасці пчолапасек, дзе было сабрана больш за 20 кілаграмаў карыснага прадукту ад адной пчоласям'і, лідарамі ў гэтым годзе сталі Клічаўскі лясгас (29,3 кілаграма), Старадарожскі доследны (25,4), Талачынскі (24,7), Лоеўскі (21,9), Глускі (21,4), Ельскі (20,9), Капыльскі доследны (20,1) і Смалявіцкі (20 кілаграмаў). Кармавы запас на адну пчоласям'ю ў сярэднім па галіне склаў 19,1 кілаграма мёду, паведамілі ў прэс-службе Мінлясгаса. Да зімоўкі 2016—2017 гадоў лясгасы падрыхтавалі больш за 8,7 тысячы пчоласем'яў.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:rs@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/myod
[5] https://zviazda.by/be/tags/vuley
[6] https://zviazda.by/be/tags/lyasgasy-0
[7] https://zviazda.by/be/tags/pcholy