Наступнае пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД пройдзе 26 мая 2017 года ў Расіі. Аб гэтым паведаміў старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД у пашыраным складзе ў Мінску.
"Па прапанове Расійскай Федэрацыі вырашана правесці чарговае пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД 26 мая 2017 года ў Расіі", - праінфармаваў Сяргей Лебедзеў.
Сёння на пасяджэнні разглядаюцца больш за 20 праектаў дакументаў, якія датычацца далейшага развіцця супрацоўніцтва па прыярытэтных напрамках дзейнасці СНД.
Асноўную ўвагу плануецца ўдзяліць пытанням эканамічнага ўзаемадзеяння. У прыватнасці, будзе абмеркаваны ход рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб зоне свабоднага гандлю і прагноз вытворчасці і спажывання энергарэсурсаў на перыяд да 2030 года, пытанні, якія датычацца супрацоўніцтва ў горна-металургічнай галіне і аўтамабілебудаванні, фінансава-эканамічнай сферы, у галіне каранціну раслін, фарміравання і развіцця рынку інтэлектуальнай уласнасці, пабудовы і развіцця інфармацыйнага грамадства.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/syargey-lebedzeu
[3] https://zviazda.by/be/tags/snd