Атлас рэкамендаваны для падрыхтоўкі вучняў сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў да рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд, да паступлення абітурыентаў на прыродазнаўчыя і эканамічныя спецыяльнасці. У ім сабраны шырокі інфармацыйны і графічны матэрыял - карты, схемы, дыяграмы, табліцы і ілюстрацыі. Такія падрабязныя энцыклапедычныя звесткі дапамогуць чытачу зразумець асноўныя геаграфічныя заканамернасці планеты, скласці ўяўленне аб прыродных кампанентах мацерыкоў, асобных рэгіёнаў і краін.
Вялікі спецыяльны раздзел выдання прысвечаны геаграфіі Беларусі. Карты адлюстроўваюць сучасны ўзровень геаграфічнай вывучанасці і дасягненняў эканомікі краіны за апошнія гады. Навучальны дапаможнік складаецца з чатырох вялікіх раздзелаў: "Агульная геаграфія", "Свет", "Мацерыкі, рэгіёны, краіны свету, акіяны" і "Рэспубліка Беларусь".
У рэцэнзаванні карт атласа прынялі ўдзел навукоўцы, настаўнікі, прадстаўнікі геаграфічнай грамадскасці, члены Беларускага геаграфічнага таварыства.
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/atlas-suchasnay-navukovay-infarmacyi-ab-zyamli
[3] https://zviazda.by/be/tags/bdu