Паліцыя Нідэрландаў мае намер змагацца з нелегальнымі дронамі пры дапамозе арлоў.
Падобны эксперымент прайшоў цалкам паспяхова, птушынага драпежніка не прыйшлося доўга вучыць лоўлі дронаў, пры гэтым дадзены спосаб бяспечны для навакольных і для самой птушкі.
З праблемай вялікай колькасці дробных лятаючых апаратаў, якія цяпер можна даволі лёгка шмат дзе купіць і якія перашкаджаюць палётам самалётаў і прадстаўляюць небяспеку для навакольных, сутыкнуліся яшчэ ў мінулым годзе, калі і пачалі праводзіць эксперымент. Птушку навучылі хапаць дрона, нібы здабычу, і выносіць яе на бяспечную адлегласць. Паліцыя збіраецца купіць арлоў, навучыць 100 супрацоўнікаў рабоце з імі і стварыць асобны атрад для барацьбы з беспілотнікамі.
Іван Купарвас
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kuparvas
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/arly
[5] https://zviazda.by/be/tags/drony
[6] https://zviazda.by/be/tags/niderlandy
[7] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen