Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці высвятляюцца абставіны здарэння ў ААТ "Беларуськалій", дзе пры выкананні будаўнічых работ загінулі два чалавекі, яшчэ двое атрымалі траўмы, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.
"Паведамленне аб здарэнні на тэрыторыі ААТ "Беларуськалій" у Салігорску паступіла раніцай 26 кастрычніка. Следствам устаноўлена, што шэсць мужчын, работнікі падраднай арганізацыі, знаходзячыся ў будаўнічай люльцы пры ўздыме да месца выканання дахавых работ на адным з прамысловых складоў на тэрыторыі "Беларуськалія", упалі з вышыні. У выніку на месцы ад атрыманых траўмаў адзін работнік загінуў, трое пацярпелых былі шпіталізаваны, дзе адзін з іх памёр у бальніцы. Па папярэдніх дадзеных, прычынай падзення люлькі стаў абрыў троса ", - адзначылі ў Следчым камітэце.
Салігорскі аддзел Следчага камітэта завёў крымінальную справу па факце парушэння правілаў бяспекі будаўнічых работ, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх асоб (ч.2 ст.303 КК).
БЕЛТА [1]
Спасылкі
[1] http://www.belta.by/