Урад Гамбіі заявіў аб выхадзе краіны са складу Міжнароднага крымінальнага суда.
Міністр інфармацыі Гамбіі Шэрыф Бажан у інтэрв'ю дзяржаўнаму тэлебачанню краіны абвінаваціў МКС у пераследах афрыканцаў.
Прэзідэнт краіны Яя Джаму быў раней выкліканы ў МКС па справе пра расследаванне смерцяў мігрантаў з Афрыкі ў Міжземным моры.
МКС - гэта першы пастаянны міжнародны судовы орган, які займаецца пераследам асоб, адказных за генацыд, ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці. Рэзідэнцыя суда знаходзіцца ў Гаазе ў Нідэрландах.
Раней пра рашэнне выйсці з складу МУС паведаміў урад ПАР. Бурундзі таксама заявіла аб планах выйсці са складу суда.
Суд пры гэтым расследуе справы аб злачынствах, учыненых у Афрыцы.
ВВС [1]
Спасылкі
[1] http://www.bbc.com/russian/news-37770848
[2] https://zviazda.by/be/tags/gambiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/mizhnarodny-kryminalny-sud