Матч 11-га тура чэмпіянату Балгарыі па футболе паміж «Лудагорцам» і «Лакаматывам» быў прыпынены з-за качкі, якая прыляцела на поле. Відэазапіс моманту з'явіўся ў Twitter-акаўнце Non Sence Football.
Эпізод адбыўся ў дададзены да першага тайма час. Брамнік «Лакаматыва» Мікалай Банкаў паспрабаваў прыбраць птушку з поля, аднак не здолеў злавіць яе. Галоўны суддзя сустрэчы Стэфан Апосталаў прыняў рашэнне адправіць каманды ў распранальню. У перапынку качка пакінула газон, што дазволіла працягнуць паядынак, які завяршыўся перамогай "Лудагорца» з лікам 4:0.
1news.az [1]
Спасылкі
[1] http://www.1news.az/sport/football/20161026092928746.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/kazus
[3] https://zviazda.by/be/tags/balgaryya
[4] https://zviazda.by/be/tags/futbol