На грэчаскiм востраве Лесбас у лагеры мiгрантаў Морыя каля 70 чалавек з Пакiстана i Бангладэш напалi на офiсы Еўрапейскага бюро па пытаннях дачы прытулку (EASO), пратэстуючы супраць затрымак пры разглядзе iх хадайнiцтваў.
Паводле слоў палiцыi, мiгранты кiдалi камянi ў мабiльныя офiсы EASO, а таксама палiлi коўдры i кактэйлi Молатава, знiшчыўшы тры будынкi. Прэс-сакратар EASO Жан-П'ер Шамбры сказаў, што нейкi час прадстаўнiцтва бюро не зможа працаваць. «Трэба, каб тут было больш палiцэйскiх», — дадаў ён.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/grecyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/lesbas
[4] https://zviazda.by/be/tags/besparadki
[5] https://zviazda.by/be/tags/migranty
[6] https://zviazda.by/be/tags/palicyya
[7] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne