У вынiку выбуху ў турэцкiм курортным горадзе Анталья нязначныя траўмы атрымалi ад 10 да 12 чалавек.
Пра гэта заявiў мэр горада Мендэрас Цюрэль. Нагадаем, ранiцай 25 кастрычнiка ў Антальi на паркоўцы побач з будынкам гандлёва-прамысловай палаты адбыўся выбух. У вынiку адзiн аўтамабiль цалкам знiшчаны, яшчэ некалькi машын атрымалi сур'ёзныя пашкоджаннi. Адзначаецца, што ў гэты дзень павiнна было адбыцца мерапрыемства з удзелам кiраўнiка горада. Прычына здарэння высвятляецца.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/antaliya
[3] https://zviazda.by/be/tags/vybuh
[4] https://zviazda.by/be/tags/turcyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/traumy
[6] https://zviazda.by/be/tags/pacyarpelyya
[7] https://zviazda.by/be/tags/parkouka