Яго iнiцыятарам выступiў Студэнцкi Саюз БДУ. Стартавай пляцоўкай стане Iнстытут журналiстыкi Белдзяржунiверсiтэта. На пяць дзён (з 31 кастрычнiка па 4 лiстапада) тры адзiнаццацiкласнiкi сталiчных школ прымераць на сябе ролю студэнтаў журфака.
Патэнцыяльным абiтурыентам трэба будзе не толькi слухаць лекцыi, але i выконваць практычныя заданнi. Таксама школьнiкi пазнаёмяцца з пазавучэбным жыццём факультэта, наведаюць «Дзень першакурснiка — 2016».
Падчас удзелу ў праекце падлеткi будуць весцi блог на партале studlive.by [4], дзе апiшуць свае студэнцкiя буднi, уражаннi i падзеляцца планамi на будучыню. Гэтыя публiкацыi абiтурыенты змогуць падаць у прыёмную камiсiю пры паступленнi на спецыяльнасцi Iнстытута журналiстыкi. Стаць удзельнiкам праекта можа любы старшакласнiк, якi наведвае ў iнстытуце гадавыя падрыхтоўчыя курсы. Акрамя таго, кандыдаты павiнны напiсаць эсэ «Я выбiраю журфак». Аўтары лепшых работ i стануць «студэнтамi на тыдзень».
Куратарам праекта выступiў аддзел маладзёжных праграм i праектаў упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю БДУ.
— Што тычыцца планаў на блiжэйшую будучыню, хацелася б, каб гэтая iнiцыятыва выйшла за рамкi факультэцкага маштабу i стала агульнаўнiверсiтэцкай, — падкрэслiвае начальнiк аддзела Наталля КАПАЦЭВIЧ.
Надзея НIКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] http://studlive.by/
[5] mailto:nikalaeva@zviazda.by
[6] https://zviazda.by/be/tags/moladz
[7] https://zviazda.by/be/tags/student
[8] https://zviazda.by/be/tags/vnu
[9] https://zviazda.by/be/tags/belaruski-dzyarzhauny-universitet
[10] https://zviazda.by/be/tags/abituryent
[11] https://zviazda.by/be/tags/zhurfak
[12] https://zviazda.by/be/tags/praekt-student-na-tydzen