Рознабаковую псiхалагiчную дапамогу сям'i, якая сутыкаецца з тымi цi iншымi праблемамi, аказвае Мінскі гарадскi цэнтр сацыяльнага абслугоўвання сям'i i дзяцей.
На базе ўстановы працягваецца праект «Бацькоўскi ўнiверсiтэт» — школы для мам i татаў, а таксама для будучых бацькоў. Практыка паказвае, што сем'i, якiя праходзяць падобную падрыхтоўку, больш устойлiвыя. Мiж тым не толькi ў Мiнску, але i ў цэлым па краiне назiраецца вялiкая колькасць скасаваных шлюбаў — распадаецца больш за палову. Пры гэтым колькасць шлюбаў змяншаецца, а разводаў — прырастае.
Святлана Барысенка
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-barysenka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:protas@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/psihalagichnaya-dapamoga
[5] https://zviazda.by/be/tags/psiholag
[6] https://zviazda.by/be/tags/syamya
[7] https://zviazda.by/be/tags/praekt-backouski-universitet