Яны абмяркуюць перспектывы супрацоўніцтва на міжнароднай канферэнцыі «Закладваючы асновы ў рэгіёне ЕЭК ААН для эканамічнай інтэграцыі і ўстойлівага развіцця да 2030 года». Аб гэтым паведаміў на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Дзмітрый МІРОНЧЫК.
Канферэнцыя адбудзецца 26 — 27 кастрычніка. Удзельнікі абмяркуюць чатыры блокі пытанняў: гандаль і стандарты, транспарт і інфраструктура, энергетыка і зялёная эканоміка, інвестыцыі і інавацыі. Мерапрыемства мае навукова-практычны характар і накіравана на тое, каб знайсці новыя шляхі эканамічнага супрацоўніцтва і ўмацаваць ўзаемадзеянне паміж інтэграцыйнымі аб'яднаннямі, якія прысутнічаюць у рэгіёне ЕЭК ААН.
На міжнароднай канферэнцыі на высокім узроўні будзе прадстаўлена Еўразійская эканамічная камісія і СНД. У Мінску збяруцца прадстаўнікі АБСЕ, Генеральнага дырэктарата па гандлі Еўрапейскай камісіі, Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы, Сусветнай харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі, ПРААН. Плануецца шэраг двухбаковых сустрэч.
Даведка «Звязды»
Еўрапейская эканамічная камісія — адна з пяці рэгіянальных камісій ААН. Яе дзейнасць накіравана на развіццё эканомік дзяржаў, умацаванне эканамічных сувязяў унутрыеўрапейскага рэгіёна, а таксама паміж гэтым рэгіёнам і астатнім светам.
Надзея АНІСОВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/nadzeya-anisovich
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] mailto:anisovich@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/eurapeyskaya-ekanamichnaya-kamisiya-aan
[5] https://zviazda.by/be/tags/eek-aan
[6] https://zviazda.by/be/tags/dzmitryy-mironchyk-1
[7] https://zviazda.by/be/tags/praan