Упраўленнем Следчага камітэта па г. Мінску на падставе матэрыялаў МУС заведзена крымінальная справа
ў дачыненні да грамадзяніна Расійскай Федэрацыі, які падазраецца ў падрыхтоўцы разбойнага нападу на адзін з ламбардаў сталіцы.
Следствам устаноўлена, што жыхар Бранскай вобласці, 1971 года нараджэння, у пачатку кастрычніка распрацаваў план нападу. З мэтай яго ажыццяўлення набыў маску, электрашокер і пнеўматычны пісталет. Давесці злачынны намер да канца яму не дазволілі супрацоўнікі міліцыі, якія затрымалі падазронага на ўваходзе ў ламбард. У цяперашні час следчыя працуюць з затрыманым. Правяраецца інфармацыя аб магчымым дачыненні мужчыны да ўчынення аналагічных фактаў супрацьпраўнай дзейнасці. Следства мае намер хадайнічаць аб прымяненні да яго меры затрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdarenni
[4] mailto:rs@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[6] https://zviazda.by/be/tags/lambard-1