Брусельскi дворнiк, якi выйграў у канцы мiнулага тыдня самы вялiкi ў гiсторыi Бельгii прыз латарэi «Еўрамiльён», у панядзелак, 17 кастрычнiка не выйшаў на работу, паведамляе газета Soir [4].
Па звестках сайта латарэi, памер выйгрышу склаў 168 мiльёнаў еўра. Гэта 12-ы прыз, выйграны ў Бельгii, i самы вялiкi за ўсю гiсторыю розыгрышаў для гэтай краiны (папярэднi рэкорд складаў 100 мiльёнаў еўра).
Iмя мужчыны з меркаванняў бяспекi не называецца, аднак апублiкавана яго фота. Вядома, што гэта чалавек албанскага паходжання, ён бацька чацвярых дзяцей, яму больш за 45 гадоў. Пра сябе ён расказаў, што любiць футбол, рыбныя стравы i фiльмы з Робертам дэ Нiра, латарэйныя бiлеты купляе на працягу 10 гадоў, а выйгрышам плануе падзялiцца з тымi, хто моцна мае патрэбу ў грашах. Калегi пераможцы, якiя паведамiлi прэсе, што ён не з'явiўся на работу, падкрэслiлi, што iм не вядома, звольнiўся ён цi не.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] http://www.lesoir.be/
[5] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen
[6] https://zviazda.by/be/tags/pryz
[7] https://zviazda.by/be/tags/latareya-0
[8] https://zviazda.by/be/tags/dvornik
[9] https://zviazda.by/be/tags/brusel