Сёння ў Берліне адбудзецца сустрэча ў «нармандскім фармаце», перадалі інфармагенцтвы са спасылкай на заяву ўрада Германіі.
Удалося атрымаць згоду ад усіх чатырох удзельнікаў сустрэчы — канцлера Германіі Ангелы Меркель, прэзідэнтаў Украіны і Францыі Пятра Парашэнкі і Франсуа Аланда, а таксама ад расійскага лідара Уладзіміра Пуціна. «Праз год пасля папярэдняй сустрэчы ў Парыжы 2 кастрычніка 2015 года канцлер запрасіла французскага, украінскага і расійскага прэзідэнтаў вечарам 19 кастрычніка ў Берлін, каб ацаніць рэалізацыю Мінскіх дамоўленасцяў з моманту апошняй сустрэчы і абмеркаваць далейшыя крокі», — адзначаецца на сайце ўрада Германіі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/narmandski-farmat
[3] https://zviazda.by/be/tags/berlin
[4] https://zviazda.by/be/tags/angela-merkel
[5] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-pucin
[6] https://zviazda.by/be/tags/fransua-aland
[7] https://zviazda.by/be/tags/pyotr-parashenka