Сусветна вядомы савецкі і ўкраінскі астраном Клім Чурумаў, суадкрывальнік каметы Чурумава-Герасіменка, памёр у суботу ва Украіне ва ўзросце 79 гадоў.
"З глыбокім смуткам паведамляем, што 15 кастрычніка 2016 года на 80-м годзе жыцця памёр сусветна вядомы ўкраінскі вучоны, даследчык і адкрывальнік камет, вялікі жыццялюб, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук Чурумаў Клім Іванавіч" , - гаворыцца ў паведамленні Нацыянальнай акадэміі навук Украіны.
У верасні 1969 года Чурумаў разам з аспіранткай Святланай Герасіменка падчас назірання за каметай Комас-Сола зрабілі фатаграфію, на якой аказалася бачная адна невядомая камета, якая пазней атрымала імя "Камета Чурумава-Герасіменкі". У 1986 годзе Чурумаў адкрыў яшчэ адну камету, якая атрымала назву "Камета Чурумава-Саладоўнікава".
BBC [1]
Спасылкі
[1] http://bbc.com/russian/news
[2] https://zviazda.by/be/tags/klim-churumau
[3] https://zviazda.by/be/tags/kameta-churumava-gerasimenka