Такое меркаванне выказаў старшыня Рэспубліканскага саюза грамадскіх аб'яднанняў «Беларускі камітэт маладзёжных арганізацый» Аляксандр ЮШКЕВІЧ на пасяджэнні клуба «Адкрыты дыялог», арганізаваным БРСМ. Беларускія і замежныя эксперты сустрэліся, каб абмеркаваць тэму «25 гадоў без Саюза: страты і набыткі. Погляд з Еўропы».
Галоўным госцем сустрэчы стаў вядомы італьянскі журналіст Джульета К'ЕЗА. У сваім выступленні ён абазначыў асноўныя накірункі гутаркі. Так, эксперты абмеркавалі не толькі гістарычныя перадумовы распаду СССР, але і гульню палітычных сіл на сусветнай арэне, якую мы назіраем сёння. Спадар К'еза адзначыў, што такі фармат мерапрыемстваў быў бы карысным і для італьянскай моладзі, дапамог бы больш якасна разбірацца ў палітыцы.
Падчас «Адкрытага дыялогу» правялі сацыялагічнае апытанне экспертаў. У выніку высветлілася, што да галоўных страт, якія адбыліся з распадам СССР, 30% аднеслі стратэгічную бяспеку і геапалітычны ўплыў на іншыя краіны, 23% — выразную ідэалогію і маральныя арыенціры, 18% — дружбу народаў, 13% — даступнасць рэсурснай базы і шырокі рынак збыту. Але шмат што мы атрымалі: 50% апытаных адзначылі перш за ўсё незалежнасць дзяржавы, магчымасць самастойна прымаць рашэнні, 12% — нацыянальную самасвядомасць, 9% — рыначную эканоміку.
Надзея АНІСОВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/nadzeya-anisovich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:anisovich@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/brsm
[5] https://zviazda.by/be/tags/adkryty-dyyalog
[6] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-yushkevich
[7] https://zviazda.by/be/tags/belaruski-kamitet-maladzyozhnyh-arganizacyy
[8] https://zviazda.by/be/tags/dzhuleta-keza