Аператар МТС з 14 кастрычніка павысіць кошт паслуг на шэрагу тарыфных планаў мабільнай сувязі.
Змены, у залежнасці ад тарыфу, закрануць памер абаненцкай платы, а таксама кошт званкоў па Беларусі і SMS-паведамленняў. Тарыфы на інтэрнэт-паслугі і паслугі сувязі ў роўмінгу застануцца ранейшымі.
На тарыфных планах «Блізкі. Для пенсіянераў», «Лёгка сказаць», «МТС СМАРТ Гасцявы», «Ультра» і «Абсалют» змяненняў у памеры штомесячнай платы не адбудзецца. Тарыфы на званкі абанентам МТС і кліентам іншых беларускіх аператараў на планах «Блізкі. Для пенсіянераў» і «Выдатны» таксама застануцца нязменнымі. Акрамя гэтага, карэктывы ў кошце размоў у сетцы МТС не закрануць шэраг архіўных тарыфных планаў і ўсе тарыфы папулярнай лінейкі «МТС СМАРТ».
З новымі тарыфнымі прапановамі можна азнаёміцца на сайце кампаніі МТС.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу
[4] https://zviazda.by/be/tags/mts
[5] https://zviazda.by/be/tags/taryf