Віктар ГУМІНСКІ, намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, прымае ўдзел у восеньскім пасяджэнні Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, якое праходзіць з 30 верасня па 2 кастрычніка 2016 года ў Скоп'е (Македонія). Пра гэта паведамляе прэс-служба ніжняй палаты.
«Падчас мерапрыемства пройдзе парламенцкая канферэнцыя «Узмацненне мер па ўмацаванні даверу і эфектыўнае кіраванне ў рэгіёне АБСЕ», пасяджэнне Пастаяннага камітэта ПА АБСЕ і Міжземнаморскі форум», — гаворыцца ў прэс-паведамленні. Віктар Гумінскі выступіць у ходзе парламенцкай канферэнцыі на тэму «Эфектыўнае кіраванне ў якасці асновы для стымулявання эканамічнага развіцця ў рэгіёне АБСЕ».
Падчас восеньскага пасяджэння ПА АБСЕ плануецца правядзенне сустрэч з кіраўніцтвам Асамблеі, парламентарыямі дзяржаў — удзельніц АБСЕ, службовымі асобамі Міжнароднага сакратарыята ПА АБСЕ. У цэнтры ўвагі на сустрэчах з кіраўніцтвам арганізацыі будзе пытанне аб правядзенні ў 2017 годзе ў Мінску 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ.
Надзея ЮШКЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-yushkevich
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] mailto:yushkevich@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/pa-abse
[5] https://zviazda.by/be/tags/viktar-guminski
[6] https://zviazda.by/be/tags/makedoniya